Пленная праца лесаводаў Беларусі чарговы раз атрымала высокую адзнаку з боку кіраўніцтва дзяржавы. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка подпісаў Указ № 65 ад 4 лютага 2014 г. “Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь”.
За шматгадовую пленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіцце лясной гаспадаркі медалем “За працоўныя заслугі” узнагароджаны:
Багам’я Петр Мікалаевіч – вальшчык леса Забалацкага лясніцтва ДЛГУ “Акцябрскі лясгас”;
Ганчэнка Генадзій Юр’евіч – начальнік праектна-вышукальнай партыі № 1 аддзела будаўнічага і лесагаспадарчага праектавання РУП “Белгіпралес”;
Грышын Уладзімір Васільевіч – вадзіцель по вывазцы лесу ДЛГУ “Ельскі лясгас”;
Ермаловіч Анатолій Аляксеевіч – дырэктар ДЛГУ “Маладзечанскі лясгас”;
Захарэнка Віктар Канстанцінавіч – ляснік Полацкага лясніцтва ДЛГУ “Полацкі лясгас”;
Казачонак Аляксандр Дзмітрыевіч – вадзіцель по вывазцы лесу ДЛГУ “Клічаўскі лясгас”;
Крывенькі Сямен Сяменавіч – вядучы інжынер-таксатар РДУП “Віцебская лесаўпарадкавальная экспедыцыя”;
Мазырка Аляксей Аляксеевіч – ляснічы Катлоўскага вопытна-вытворчага лясніцтва ДЛГУ “Астравецкі лясгас”;
Піваварчык Міхаіл Іванавіч – вадзіцель грузавога аўтамабіля майстарскага ўчастка “Замкавы” ДЛГУ “Ваўкавыскі лясгас”;
Пучкоўскі Мікалай Мікалаевіч – вядучы інжынер лясной гаспадаркі 1-й Мінскай лесаўпарадкавальнай экспедыцыі РУП “Белдзяржлес”;
Стэльмах Васілій Сцяпанавіч – дырэктар ДЛГУ “Брэсцкі лясгас”;
Сухарэўскі Мікалай Раманавіч – майстр лесу Галубіцкага лясніцтва ДВЛГУ “Глыбоцкі вопытны лясгас”;
Умінскі Уладзімір Іосіфавіч – ляснічы Краснаслабодскага вопытна-вытворчага лясніцтва ДЛГУ “Старобінскі лясгас”;
Чыж Петр Уладзіміравіч – галоўны ляснічы ДВЛГУ “Старадарожскі вопытны лясгас”;
Чэмармазовіч Генадзій Станіслававіч – майстр лесу Ляснянскага лясніцтва ДЛГУ “Баранавіцкі лясгас”;
Шпакаў Валерый Васільевіч – майстр лесу Воўкавіцкага лясніцтва ДЛГУ “Чавускі лясгас”.
Ганаровае званне “Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь” прысвоена генеральнаму дырэктару Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Супруну Міхаілу Пятровічу.
У сувязі з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі міністр лясной гарспадаркі Міхаіл Амельяновіч накіраваў узнагароджанным лесоводам віншаванне. “Гэта дастойная адзнака вашага прафесійнага майстэрства, адданага служэння беларускаму лесу», – адзначыў ў сваім пасланні кіраўнік галіны. Міхаіл Міхайлавіч пажадаў усім моцнага здароў’я, дабрабыту, жыццевых сіл, аптымізму, новых поспехаў у адказнай праце на карысць роднай Беларусі і выказаў надзею, што веды и вопыт такіх заслужаных людзей будуць садзейнічаць прымнажэнню лясных багаццяў і павышэнню эканамічнага патэнцыялу краіны.
Прэс-служба Мінлясгаса
Чтобы читать и оставлять комментарии, Вам необходимо зарегистрироваться
Популярное